Не хвалююць багацці, ні слава,

Хай бяда толькі ў дом мой не б’ецца.

Жыць хачу і любіць апантана,

Каб з грудзей вырывалася сэрца.

 

Жыць хачу. І крычу на ўсё горла:

“ Я жывая! Жывая! Жывая!”

Жыць хачу я сумленна, прыстойна,

Без грахоў. Хоць зусім не святая.

 

Жыць хачу і...смяяцца, смяяцца,

Сустракаць новы сонечны ранак.

Яшчэ ўнукаў хачу дачакацца,

Жыць без злосці хачу і без сварак.

 

Жыць хачу, а не енчыць, скуголіць,

Не зламацца ў ліхую гадзіну,

Шчасця крышачку, кроплю дазволіць

І маленства вярнуць на хвіліну.

 

Жыць хачу. Кожны дзень маці бачыць,

Гаварыць з ёй, абняўшы за плечы.

Юбілей не адзін свой адзначыць

І не крыўдзіць сяброў пры сустрэчы.

 

Жыць хачу. Адчуваць водар кветак

Свае думкі ўзнесці ў неба,

Роднай мове вучыць усіх   дзетак

Я жыву.. Ну, а болей што трэба?...

 

 

Орша, 27.10.2014                                                     Наталля Міхновіч

Публікацыі

настаўніцы беларускай мовы і літаратуры

Міхновіч Наталлі Анатольеўны

ЧАСОПІСЫ
  1. Падступіцца да Скарыны. Апытанне з дапамогай картак і перфакартак ( 8 і 10 класы)// Часопіс “Роднае слова”, 1999, №4.—С.132-136.

  2. Карткі на ўроках беларускай літаратуры. Еўфрасіння Полацкая//Часопіс “Беларуская мова і літаратура”, 1999, №4.—С.86-97;

  3. Калядкі. Часопіс “Беларуская мова і літаратура”, 1999.

  4. Сістэматызацыя, падагульненне і замацаванне ведаў  па  тэме  “ Складаназалежныя сказы” ( 9 клас) //Часопіс “Беларуская мова і літаратура”, 2010, №6.—С.22-25.

  5. Жыццё і творчасць У.Дубоўкі: ( віктарына, 10-ы клас) //Часопіс “Беларуская мова літаратура”, 2010, №9. — С.32-36.

  6. Выступленні на старонках метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, 2015, № 11 (Займальныя заданні і гульні па творчасці Уладзіміра Караткевіча (Х клас);

  7. Выступленні на старонках метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, 2015, № 12 (Займальныя заданні і гульні па творчасці Уладзіміра Караткевіча (Х клас).

  8. Выступленні на старонках метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, 2016, №1 (Займальныя заданні і гульні па творчасці Уладзіміра Караткевіча (Х клас).

ДАПАМОЖНІКІ ВЫДАВЕЦТВАЎ
АВЕРСЭВ" І "ВЫСНОВА"
  1. Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры/Н.А.Міхновіч.Мінск:Аверсэв,2016. —349с.:іл.—(Бібліятэка настаўніка).

  2. Беларуская літаратура. 5 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. — Мінск:Аверсэв,2016. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі).

  3. Беларуская літаратура. 7 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2017. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі).

  4. Беларуская літаратура. 6 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. — Мінск:Аверсэв,2017. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі).

  5. Беларуская літаратура. 5 клас:  тэматычны кантроль    /Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2017. 

  6. Беларуская літаратура. 5 клас:  план-канспект урокаў   /Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2017. 

  7. Беларуская літаратура. 6 клас: тэматычны кантроль/Н.А.Міхновіч. - Мінск: Аверсэв, 2018.  

  8. Беларуская літаратура. 6 клас:  план-канспект урокаў   /Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2019. 

  9. Беларуская мова. 8 клас:  план-канспект урокаў   /Н.А.Міхновіч.—Мазыр: Выснова, 2019 

  10. Беларуская літаратура. 8 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. — Мінск:Аверсэв,2019. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа № 9 г.Оршы"

© 2017 Наталля Міхновіч. Сайт створаны на Wix.com

This site was designed with the
.com
website builder. Create your website today.
Start Now