"ГУЧЫ, БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА..."
Віртуальны кабінет
беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы"
Партфоліа
аўтара электроннага вучэбнага модуля
"Мастацкага слова жвірынкі"
Міхновіч Наталлі Анатольеўны
Нарадзілася 1 студзеня 1966 года ў г. Оршы ў сям'і медыкаў.
Скончыла сярэднюю школу № 9 г. Оршы. Наведвала музычную школу № 2 па класе фартэпіяна. Яшчэ ў 5 класе свой лёс вырашыла звязаць з прафесіяй настаўніка.
У школе вялікую цікавасць выклікалі прадметы гуманітарнага цыклу. Пачынаючы з 4 верасня 1981 года мае творы (вершы, апавяданні, артыкулы, замалёўкі) пастаянна друкуюцца на старонках мясцовых і рэспубліканскіх выданняў.
У 1982 годзе паступіла ў Аршанскае педагагічнае вучылішча (спецыяльнасць «Выкладанне працы і чарчэння ў 5–8 класах агульнаадукацыйнай школы»). За выдатныя поспехі ў вучобе 25 сакавіка 1985 года ўзнагароджана Цэнтральным камітэтам УЛКСМ і Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР значком «За выдатную вучобу».
Пасля заканчэння вучылішча (1984 год) атрымала дыплом з адзнакай. Па размеркаванні трапіла ў сярэднюю школу № 13 г. Оршы. Там на працягу года працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня. Паралельна ў сярэдняй школе № 17 выкладала музыку і спевы.
У 1985 годзе стала студэнткай І курса Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (філалагічны факультэт, завочнае аддзяленне). У гэтым жа годзе (30 кастрычніка) перавялася ў сярэднюю школу № 9 г. Оршы настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Працу сумяшчала з вучобай у інстытуце.
Ужо на працягу 30 гадоў кірую краязнаўча-мастацкім гуртком «Крынічка», вяду даследчую працу, рыхтую вучняў да конкурсаў і алімпіяд, вельмі актыўна выступаю ў рэспубліканскім друку з метадычнымі распрацоўкамі, сустракаюся з вядомымі паэтамі, пісьменнікамі і навукоўцамі, удзельнічаю ў конкурсах педагагічнага майстэрства.
У 2002 годзе стала лаўрэатам конкурсу «Лепшы рупліўца роднага слова». Даклад на тэму «Цяжкасці пры рабоце з адоранымі дзецьмі» быў прызнаны лепшым на сакавіцкіх настаўніцкіх чытаннях 2003 года.
Першая метадычная распрацоўка «Падступіцца да Скарыны» (апытанне з дапамогай картак і перфакарт) з'явілася ў рэспубліканскім друку ў красавіку 1999 года ў часопісе «Роднае слова». Акрамя гэтага, друкавалася ў часопісе «Беларуская мова і літаратура». 30 снежня 2003 года атрымала кваліфікацыю «настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі», якая была паспяхова пацверджана 12 лістапада 2015 года.
25 красавіка 2007 года за актыўны ўдзел ў абласной выставе-конкурсе метадычных матэрыялаў «Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і працоўнай моладзі» была адзначана дыпломам ІІ ступені.
Мае вучні— пастаянныя пераможцы шматлікіх конкурсаў рознага ўзроўню. Іх творчыя працы (як пераможцаў) адзначаны ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
На пачатку 2015 года стала пераможцам конкурсу, аб'яўленага выдавецтвам «Аверсэв». За праект «Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры як актыўны сродак выхавання і развіцця вучняў» была адзначана дыпломам І ступені.
У 2015 годзе (у сувязі з 70-годдзем Перамогі) творы маіх вучняў увайшлі ў рэспубліканскі зборнік «Дзеці пра вайну: малююць і пішуць».
У маі 2016 года занесена на раённую Дошку гонару.
26.04.2016 года атрымала кваліфікацыйную катэгорыю настаўнік-метадыст. Член рэспубліканскага клуба настаўнікаў-метадыстаў "Імкненне".
АДУКАЦЫЯ
НАВУКОВЫЯ ПРЫАРЫТЭТЫ
Развіццё творчых здольнасцей вучняў сродкамі беларускай літаратуры
1982-1984 гг
Аршанскае педагагічнае вучылішча
(спецыяльнасць «Выкладанне працы і чарчэння ў 5–8 класах агульнаадукацыйнай школы»).
Нестандартныя заданні на ўроках беларускай літаратуры: пошукі і знаходкі.
Развіццё крэатыўна-творчых здольнасцей вучняў у працэсе навучання літаратуры.
1985-1990 гг
Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітет імя С.М.Кірава ( настаўнік беларускай мовы і літаратуры)