"ГУЧЫ, БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА..."
Віртуальны кабінет
беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы"
Не хвалююць багацці, ні слава,
Хай бяда толькі ў дом мой не б’ецца.
Жыць хачу і любіць апантана,
Каб з грудзей вырывалася сэрца.
Жыць хачу. І крычу на ўсё горла:
“ Я жывая! Жывая! Жывая!”
Жыць хачу я сумленна, прыстойна,
Без грахоў. Хоць зусім не святая.
Жыць хачу і...смяяцца, смяяцца,
Сустракаць новы сонечны ранак.
Яшчэ ўнукаў хачу дачакацца,
Жыць без злосці хачу і без сварак.
Жыць хачу, а не енчыць, скуголіць,
Не зламацца ў ліхую гадзіну,
Шчасця крышачку, кроплю дазволіць
І маленства вярнуць на хвіліну.
Жыць хачу. Кожны дзень маці бачыць,
Гаварыць з ёй, абняўшы за плечы.
Юбілей не адзін свой адзначыць
І не крыўдзіць сяброў пры сустрэчы.
Жыць хачу. Адчуваць водар кветак
Свае думкі ўзнесці ў неба,
Роднай мове вучыць усіх дзетак
Я жыву.. Ну, а болей што трэба?...
Орша, 27.10.2014 Наталля Міхновіч
Публікацыі
настаўніцы беларускай мовы і літаратуры
Міхновіч Наталлі Анатольеўны
ЧАСОПІСЫ
-
Падступіцца да Скарыны. Апытанне з дапамогай картак і перфакартак ( 8 і 10 класы)// Часопіс “Роднае слова”, 1999, №4.—С.132-136.
-
Карткі на ўроках беларускай літаратуры. Еўфрасіння Полацкая//Часопіс “Беларуская мова і літаратура”, 1999, №4.—С.86-97;
-
Калядкі. Часопіс “Беларуская мова і літаратура”, 1999.
-
Сістэматызацыя, падагульненне і замацаванне ведаў па тэме “ Складаназалежныя сказы” ( 9 клас) //Часопіс “Беларуская мова і літаратура”, 2010, №6.—С.22-25.
-
Жыццё і творчасць У.Дубоўкі: ( віктарына, 10-ы клас) //Часопіс “Беларуская мова літаратура”, 2010, №9. — С.32-36.
-
Выступленні на старонках метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, 2015, № 11 (Займальныя заданні і гульні па творчасці Уладзіміра Караткевіча (Х клас);
-
Выступленні на старонках метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, 2015, № 12 (Займальныя заданні і гульні па творчасці Уладзіміра Караткевіча (Х клас).
-
Выступленні на старонках метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, 2016, №1 (Займальныя заданні і гульні па творчасці Уладзіміра Караткевіча (Х клас).
ДАПАМОЖНІКІ ВЫДАВЕЦТВАЎ
АВЕРСЭВ" І "ВЫСНОВА"
-
Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры/Н.А.Міхновіч.Мінск:Аверсэв,2016. —349с.:іл.—(Бібліятэка настаўніка).
-
Беларуская літаратура. 5 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. — Мінск:Аверсэв,2016. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі).
-
Беларуская літаратура. 7 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2017. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі).
-
Беларуская літаратура. 6 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. — Мінск:Аверсэв,2017. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі).
-
Беларуская літаратура. 5 клас: тэматычны кантроль /Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2017.
-
Беларуская літаратура. 5 клас: план-канспект урокаў /Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2017.
-
Беларуская літаратура. 6 клас: тэматычны кантроль/Н.А.Міхновіч. - Мінск: Аверсэв, 2018.
-
Беларуская літаратура. 6 клас: план-канспект урокаў /Н.А.Міхновіч.—Мінск: Аверсэв, 2019.
-
Беларуская мова. 8 клас: план-канспект урокаў /Н.А.Міхновіч.—Мазыр: Выснова, 2019
-
Беларуская літаратура. 8 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. — Мінск:Аверсэв,2019. —126с.:іл. —(Рабочыя сшыткі)