"ГУЧЫ, БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА..."
Віртуальны кабінет
беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы"
Наша творчасць
Міхновіч Наталля
November 19, 2017
АРШАНШЧЫНЫ ЛЮБАЙ ЗЯМЛЯ...
Горад-працаўнік, горад-паэт, горад-воін, горад-вучоны — жыць табе яшчэ тысячы і тысячы год. Нізкі табе паклон ад усіх тваіх сыноў.
У.Караткевіч.”Рша камен…”
Бусліная,
спеўная,
хлебная,
Бясконцая, крыху таемная,
Магутная,
гулкая,
вольная,
Шырокая, спрытна–раздольная,
Квяцістая, мякка–гаючая,
Святая, прыгожа–пявучая,
Прыветная, вечна зялёная,
Нябёсамі благаславёная
Аршаншчыны
роднай
зямля.
Міхновіч Наталля
November 19, 2017
МОЙ ГОРАД
(песня)
Музыка Ганны Кароткінай
I звалі наш горад:
«Рша камен…»
Уладзімір Караткевіч
1.Скрыжаляў водар аксамітны
Смугой ахутвае блакітнай,
Слязьмі дажджоў афарбаваны,
У водар кветкавы прыбраны—
Прыпеў:
Мой горад—вольны ты, як песня,
Як сінь блакіту ў паднябессі,
Ты шчасце,боль мой і надзея,
Лячу ў думках да цябе я.
Загадкавы, бы таямніца,
Мой горад – ты жыцця крыніца,
Ты лёс, каханне і трывогі,
Усё мае шляхі-дарогі.
.
Яскевіч Вольга
November 19, 2017